FIBA зняла абмежаванні з беларускіх і расійскіх баскетбалістаў

Баскетбол

Баскетбол / allbasketball.org

Міжнародная федэрацыя баскетбола (FIBA) з 1 верасня дазволіла беларускім і расійскім гульцам удзельнічаць у сваіх спаборніцтвах. Рашэнне таксама распаўсюджваецца на трэнераў, суддзяў, камісараў і іншых баскетбольных службовых асобаў з Беларусі і Расіі, у тым ліку ў баскетболе 3x3. 

У FIBA тлумачаць гэта рашэнне пазіцыяй Міжнароднага алімпійскага камітэта, які рэкамендаваў адмяніць абмежаванні для беларускіх і расійскіх спартсменаў. Пры гэтым федэрацыя пакуль не вяртае да міжнародных спаборніцтваў нацыянальныя зборныя дзвюх краін. Пытанне іх магчымай "рэінтэграцыі" ў вялікі спорт на шляху да Алімпіяды-2028 у Лос-Анджэлесе FIBA плануе разгледзець у снежні 2026 года на пасяджэнні Цэнтральнага савета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.