Дзень Годнасці: ці здолеў рэжым застрашыць беларусаў і пазбавіць годнасці? Эфір
Афіша да Дня Годнасці
9 жніўня ў цэнтры Варшавы, каля помніка Мікалаю Каперніку, адбудзецца Дзень Годнасці — традыцыйная маштабная падзея, прымеркаваная да шостай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі і пачатку мірных пратэстаў. Мерапрыемства ў Варшаве, таксама як і ў Вільні, Празе, Вене, Таронта, Нью-Ёрку, Сан-Францыска і шмат яшчэ дзе — гэта не толькі нагода ўспомніць жнівень 2020 года, але і магчымасць яшчэ раз паказаць, што беларусы па ўсім свеце застаюцца адзінымі ў падтрымцы свабоды, праўды, чалавечай годнасці і дэмакратычных каштоўнасцей.
Чаму не варта забывацца на падзеі 2020 года і чаму мы не мусім проста “жыць далей”? Чым адметнае сёлетняе мерапрыемства і як на актыўнасць беларусаў уплываюць пагрозы рэжыму? Ці варта верыць у “акно магчымасцей” і як не спазніцца і скарыстацца ім? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Баркоўскі і адна з ананімных удзельніц “Вольнага хору” ў 15:00.