Цяжарная беларуска выйшла ў Гданьску на пікет супраць доўгай выдачы ДНЖ
Дакументы беларусаў у Польшчы / mm-biuro.pl
У Гданьску на адзіночны пікет супраць валаводжання чыноўнікаў выйшла цяжарная беларуска.
Аляксандра чакае дазвол на жыхарства ўжо 470 дзён, заўважыла выданне MOST. На пікет яна выйшла з плакатам наступнага зместу: "У Беларусі пажылы бацька з інваліднасцю. У Польшчы — муж і маленькае дзіця. Выезд да бацькі — немагчымасць вярнуцца да сям'і. Каго я павінна выбраць: бацьку або дзіця? Ужонд гэта не хвалюе".
Беларуска падавала заяву на карту пабыту па ўз'яднання сям'і. Цяпер яна чакае другое дзіця. Жанчына кажа, што ўжо не спадзяецца паехаць да бацькі ў Беларусь перад родамі.
Аляксандра разглядала варыянт выехаць у Беларусь, не дачакаўшыся ДНЖ, а потым прыехаць у Польшчу па новай візе. Але зрабіць так не атрымалася. Беларуска кажа, што стала ў чаргу па візу 10 чэрвеня, але дагэтуль чарга не падышла. Таксама жанчына пісала лісты консулу і дадавала да іх медыцынскія дакументы і нават накіравала скаргу на консула ў МЗС. Аднак вынікаў пакуль няма.
Адзіночны пікет Аляксандра праводзіць ужо другі раз. Чыноўнікі, паводле яе, праходзілі міма.
Яна кажа, што падавала ўжо ў суд скаргу на бяздзейнасць ведамства і выйграла справу. Цяпер беларуска чакае вяртання справы з суда ў ваяводскі ўжонд, каб той працягнуў адміністрацыйную вытворчасць і выканаў рашэнне суда.