Ці гатова Варшава дамаўляцца з Лукашэнкам, і пры чым тут мігранты — эфір
Міхал Патоцкі / Еўрарадыё
Нягледзячы на тое, што лукашэнкаўская прапаганда не спыняе сваіх нападак на Польшчу, паводзіны самога рэжыму ў адносінах да гэтай суседняй краіны змяніліся. І размова не толькі пра вызваленне ў выніку “абмена шпіёнамі” аднаго з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута. Атакі нелегальнымі мігрантамі ўжо колькі месяцаў як перанакіраваны з польскай мяжы на межы латвійскую і літоўскую. Тым не менш, казаць пра размарозку адносін паміж Мінскам і Варшавай не даводзіцца. Хоць у Польшчы асобныя палітыкі і чыноўнікі пачалі казаць пра “паляпшэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі”, беларусам сталі часцей адмаўляць у наданні міжнароднай абароны, а пэўныя палітычныя сілы кажуць пра неабходнасць зрабіць яшчэ больш жорсткай міграцыйную палітыку краіны.
Чаму польскія палітыкі ўсё часцей кажуць пра неабходнасць зрабіць больш жорсткай міграцыйную палітыку ў Польшчы і як гэта закране беларусаў? Што прымушае чыноўнікаў і палітыкаў казаць пра паляпшэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі і ці азначае гэта гатоўнасць дамаўляцца з Лукашэнкам? Як у Польшчы ставяцца да пагрозы магчымага нападу з боку Расіі і ці гатовы грамадзяне Польшчы бараніць сваю краіну? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі ў 15:00.