Блогер Андрэй Павук абвясціў пра закрыццё праекта "Рудабельская паказуха"

Так закрылася "Рудабельская паказуха"

Так закрылася "Рудабельская паказуха" / скрыншот з YouTube-канала "Рудабельская паказуха"

Блогер Андрэй Павук абвясціў пра закрыццё свайго YouTube-праекта "Рудабельская паказуха". Кароткае відэа з адпаведнай абвесткай з'явілася на канале праекта 10 жніўня.

Прычыны такога рашэння не тлумачацца. У 40-секундным роліку пад назвай "Мы ўсё"на чорным фоне проста дэманструецца надпіс: "Праект закрыты да лепшых часоў у Беларусі".

"Рудабельская паказуха" — сатырычны праект, прысвечаны грамадска-палітычным падзеям у Беларусі. Найбольшую вядомасць Павуку прынеслі тэлефанаванні чыноўнікам, сілавікам і прыхільнікам уладаў: запісы размоваў ён публікаваў у адкрытым доступе.

Праект у траўні 2023-га атрымаў ад МУС статус "экстрэмісцкага фармавання". У чэрвені 2024-га Брэсцкі абласны суд завочна прысудзіў Павуку 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 200 тысяч рублёў. Яго былую жонку Вольгу Павук назвалі кіраўніцай праекта і асудзілі на восем гадоў калоніі і штраф у 100 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.