Актывістка з Кіпра Алеся Пархоменка адказвае на пытанні і каментуе тэкст Еўрарадыё

Актывістка Алеся Пархоменка ў студыі "Еўрарадыё"

Актывістка Алеся Пархоменка ў студыі "Еўрарадыё" / Еўрарадыё

Перад публікацыяй артыкула “Шум і лютасць. Як актывістка Пархоменка з Кіпра ваюе з беларусамі” мы адправілі яго “гераіні”, Алесі Пархоменка, пытанні, якія патрабавалі адказу. Аднак яна не паспела адказаць на іх да таго, як тэкст з’явіўся на нашым сайце.

Праз нейкі час мы атрымалі адказы і каментары ад спадарыні Пархоменка. Публікуем іх, даючы такім чынам выказацца “другому боку”. Тэксты адказаў тут прыводзяцца без скарачэнняў і з захаваннем аўтарскай арфаграфіі. Але мы дазволілі сабе дадаць да іх кантэкстуальныя ўстаўкі і тлумачальныя заўвагі.

 

“Я расцэньваю гэта як спробу ціску”

Палітычны актывіст Анатоль Гусеў (імя суразмоўцы зменена) распавёў Еўрарадыё, што падчас супрацоўніцтва з Народнымі амбасадамі Беларусі Алеся Пархоменка выказвала шмат прэтэнзій, але амаль не выконвала канкрэтнай працы. Паводле яго, яна канфліктавала з калегамі і сарвала перадачу сабраных грошай дзецям палітвязняў. 

Пасля разрыву супрацоўніцтва яна стварыла ўласную структуру — “Дэмакратычную амбасаду Беларусі на Кіпры”, — але, як сцвярджае Гусеў, працягвала выкарыстоўваць брэнд, матэрыялы і кантакты Народных амбасад, а таксама займалася дыскрэдытацыяй былых калег. 

Адказ Алесі Пархоменка:

“Дмитрию В., который спрятался за именем «Анатоль Гусеў», хочу сказать, что его способ коммуникации не сильно отличается от того, что он хочет приписать мне. То, что он называет «попыткой медиации» [чтобы решить недоразумения и оставить Пархоменко в команде Народного посольства Беларуси на Кипре], на самом деле выглядело как ультиматум (либо ты уходишь и молчишь о нас, либо мы тебя удаляем и забираем все контакты на почте (контакты были исключительно мои, и, кроме прочего, я расцениваю это как попытку давления и вмешательства в личные переписки)).

То, что он называет «попыткой взлома» [рабочего аккаунта Народного посольства Беларуси на Кипре], было лишь заходом в аккаунт через мой собственный пароль и скачиванием истории моей же переписки — которой они хотели меня лишить в ультимативной форме.

Актывістка з Кіпра Алеся Пархоменка адказвае на пытанні і каментуе тэкст Еўрарадыё
Банэр да пяцігоддзя працы Народных амабсад Беларусі / Cайт Святланы Ціханоўскай (tsikhanouskaya.org)

Заявления о том, что офис [Светланы Тихоновской] причастен к решению паспортной проблемы на Кипре, — абсурдны (как минимум потому, что я объявила об этом раньше публикации официального решения миграции Кипра почти на неделю — офис такой информацией владеть просто не мог).

Так же я владею прямым письмом от департамента миграции [Республика Кипр], где сообщается мне о принятом решении Министра миграции относительно нашей продолжительной коммуникации с ними

Также в сети достаточно доказательств моей работы над этим вопросом, в том числе доклад Омбудсмена Кипра о паспортной проблеме для новорождённых, где напрямую упоминается Democratic Embassy of Belarus in Cyprus.

Подробности моей работы можете также почитать на [сайте российского издания] SOTA”.

Каментар Еўрарадыё:

Рэдакцыі невядома, хто такі Дзмітрый В., якога згадвае Алеся Пархоменка. З журналістам камунікавала іншая асоба. 

Мы не атрымалі ад Пархоменка згаданы ў адказе ліст ад Дэпартамента міграцыі Рэспублікі Кіпр. 

У апублікаваным 16 ліпеня 2026 года афіцыйным дакладзе Амбудсменкі па правах чалавека Рэспублікі Кіпр Марыі Стыляну-Латыдзі адносна немагчымасці афармлення віду на жыхарства для непаўналетніх грамадзян Беларусі, якія нарадзіліся на Кіпры, згадкі Дэмакратычнай амбасады Беларусі на Кіпры адсутнічаюць. 

Пры гэтым варта адзначыць, што мясцовыя грэкамоўныя СМІ — Politis і 24sports — цытуюць публікацыю даклада са згадкай “Дэмакратычнай амбасады” як інстытуцыі, пасля скаргі якой і было ініцыявана расследаванне з боку амбудсменкі Кіпра.

Таксама рэдакцыі вядома, што Народная амбасада Беларусі на Кіпры не звярталася ні ў паліцыю, ні ў суд наконт фактаў узлому акаўнта і стварэння “Дэмакратычнай амбасады Беларусі на Кіпры”, якая ў назве і айдэнтыцы нагадвае Народную амбасаду. 

На гэты момант Народная амбасада Беларусі на Кіпры не закрыта, але і не працуе, бо там няма афіцыйнага прадстаўніка.

 

“Пра «пагрозы» — гучыць зусім смешна”

У другой гісторыі, расказанай Еўрарадыё, актывістка Галіна Высоцкая (імя суразмоўцы зменена), якая дапамагала Алесі Пархоменка збіраць сродкі для падтрымкі былых палітвязняў, сцвярджае, што з часам тая пачала выкарыстоўваць фінансавую дапамогу як інструмент ціску на людзей, патрабуючы публічнай падзякі і пагражаючы апублікаваць фінансавыя дакументы і імёны атрымальнікаў. Гэта прывяло да разрыву камунікацыі актывістак і суіцыдальнага эпізоду ў жыцці суразмоўніцы.

Паводле Высоцкай, пагрозы закранулі былую палітзняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву і журналістку Алёну Дубовік, а таксама яе саму і яе дачку. Высоцкая лічыць, што дапамога дыяспары ператварылася для Пархоменка ў сродак маніпуляцыі і шантажу. 

Адказ Алесі Пархоменка:

“[Активистка] «Галіна Высоцкая» — почему-то постеснялась рассказать, как сама за деньги, полученные от меня, посещала Кипр (я в том числе помогала ей с оформлением авиабилетов и оплачивала их из собственных средств).

(так же у мяне имеется фотография с этим человеком на Кипре в эти даты)

Так же, как в моменты своих психологических и финансовых трудностей она сама обращалась ко мне за помощью, в которой я ей также не отказывала (и давала из личных средств).

Про «угрозы» — звучит совсем смешно — я просто в эмоциональном состоянии передала ей сообщение с просьбой поговорить со своей подругой Дубовик, которая развязала против меня травлю в интернете (в том числе с утверждениями, что никакой помощи для ПЗ от меня не было).

Актывістка з Кіпра Алеся Пархоменка адказвае на пытанні і каментуе тэкст Еўрарадыё
Экс-палітзняволеныя і журналісткі Кацярына Андрэева, Ірына Слаўнікава, а таксама галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава у Музычным універсітэце Фрыдэрыка Шапена ў Варшаве. 25 сакавіка 2026 года / LookByMedia

Никаких скриншотов с личными данными людей из Беларуси у меня нет (сегодня [14 ноября — Еўрарадыё] я это повторила на стриме у Сергея Петрухина), есть только список переводов в Revolut для «Галіны Высоцкай» на сумму 16 тысяч евро в целом как доказательство моей помощи ПЗ.

Заявления про «постоянный стресс» считаю манипулятивными, так как «Галіна Высоцкая» владеет куда большими данными людей в Беларуси, чем я когда-либо могла.

Также после всего у меня возникают сомнения в честности «Галіны Высоцкай» в финансовых вопросах и в том, куда после моих переводов далее уходила помощь”.

Каментар Еўрарадыё:

Рэдакцыя атрымала пацверджанні як з боку Высоцкай, так і з боку Пархоменка, што Галіна ў кампаніі іншай былой палітзняволенай сапраўды з 17 па 24 жніўня 2025 года наведала курортны горад Пафас на Кіпры. Жанчыны знаходзілася ў кампаніі стваральніцы “Дэмакратычнай амбасады Беларусі”, што пацвярджае фотаздымак, які ёсць у распараджэнні рэдакцыі.

Высоцкая ў размове з рэдакцыяй найстойвае, што паездка адбылася за грошы кіпрскай дыяспары, а не за асабістыя грошы Алесі Пархоменка: 

“Мне гэта было пададзена так, быццам паездку [і жыллё] аплаціла дыяспара, пра асабістыя сродкі Алесі я не ведала. На Кіпры я знаходзілася тыдзень”.

Таксама суразмоўніца прадставіла рукапісную распіску пра перавод на карысць былой палітзняволенай, з якой яны наведалі Пафас, перададзеных ёй сродкаў у памеры 500 еўра.

Да таго ж, Высоцкая пацвердзіла, што Пархоменка пералічвала ёй грошы, калі ў суразмоўніцы хварэў, а пасля памёр хатні сабака. Але яна настойвае, што сама нічога не прасіла: 

“Я ўвогуле нічога ні разу не прасіла для сябе. Гэта было яе асабістае жаданне”.

Высоцкая лічыць, што пазіцыя Пархоменка не адмяняе фактаў шантажу. 

“Ёсць людзі, якім могуць нашкодзіць яе дзеянні. Ды што тут казаць, яна ўжо нашкодзіла шмат каму, артыкул гэта толькі пацвердзіў. Як казаў Карл Галагер: «Мая самая вялікая памылка — што я даверыў важную справу да****бу»”.

Сцвярджэнне Алесі Пархоменка, што “ніякіх скрыншотаў з асабістымі звесткамі людзей з Беларусі ў мяне няма” разыходзіцца з яе ж публічнай заявай, агучанай раней, аб тым, што “ў яе ёсць чэкі”, праз публікацыю якіх пацерпяць людзі.

 

“Лічу сваім грамадзянскім абавязкам”

У трэцяй гісторыі журналіст-расследавальнік выдання “Бюро Медыя” Аляксей Карпека распавядае, што Алеся Пархоменка пачала канфліктаваць з ім, калі ён прыцягнуў увагу грамадскасці да анлайн-кампаніі цкавання Крысціны Васінай. На дзяўчыну, якая вярнулася ў Беларусь, “настукала” ў ГУБАЗіК блогерка Ксенія Пляшкова — аднадумца кіпрскай актывісткі. У выніку Васіну прысудзілі да “хіміі”. 

Паводле Карпекі, Пархоменка неаднаразова падавала на яго скаргі ў міжнародныя журналісцкія арганізацыі, абвінавачваючы ў цкаванні і доксінгу [мэтанакіраваным зборы і публікацыі прыватнай інфармцыі пра чалавека без яго згоды. — Еўрарадыё]. Таксама яна пагражала звярнуцца да донараў яго выдання. Усё гэта не мела ніякага плёну і ўплыву на працу “Бюро Медыя”.

Журналіст прызнае, што дапускаў абразлівыя выказванні, але лічыць скаргі Пархоменка часткай працяглага ціску на яго. 

Адказ Алесі Пархоменка:

“Жалобы в публичные организации на публичных же людей, которые называют себя журналистами, — считаю своим гражданским долгом и соответствием моей позиции и мнению.

Человек, который называет себя журналистом, не имеет права участвовать в публичной травле активистов и распространять как факты свои личные домыслы — а я считаю, именно этим занимался и продолжает заниматься Карпеко.

Актывістка з Кіпра Алеся Пархоменка адказвае на пытанні і каментуе тэкст Еўрарадыё
Скрыншот ШІ-шаржа Аляксея Карпека на Алесю Пархоменка, Ксенію Пляшкову і Сяргея Пятрухіна / Акаўнт Аляксея Карпека ў X.com (@jjafi)

За что и получил жалобу в партнёрскую организацию и комитет по этике — для этого он и существует.

(Например, Карпеко публикует и распространяет в своих соцсетях оскорбительные изображения, сгенерированные ИИ и содержащие мои фото, — я расцениваю это как возможную угрозу расправы)”.

Каментар Еўрарадыё:

Алеся Пархоменка ніяк не пракаментавала свой удзел у кампаніі цкавання і прыцягненні ўвагі беларускіх сілавікоў да Крысціны Васінай.

Аляксей Карпека ў каментары Еўрарадыё зазначае: калі кіпрская актывістка “высмейванне іх [Алесі Пархоменка, Ксеніі Пляшковай, Сяргея Пятрухіна] дзеянняў і іх саміх ацэньвае як пагрозу расправы — гэта толькі яе асабістае меркаванне”. 

“Я ніколі нікому не пагражаў ніякай расправай і ніколі нікога не заклікаў да расправы над кім бы там ні было”, — дадае журналіст.

 

“Ніякай публічнай падтрымкі я не прасіла”

У чацвёртай гісторыі былая палітзняволеная Іна Дабранравава (імя і прозвішча суразмоўніцы зменены) сцвярджае, што пасля аказання ёй дапамогі Алеся Пархоменка пачала патрабаваць публічнай падтрымкі ў сваіх канфліктах з прадстаўнікамі беларускай супольнасці. 

Паводле суразмоўцы, актывістка выкарыстоўвала ранейшую дапамогу як інструмент маральнага ціску, патрабуючы ад людзей удзячнасці ў форме публічнай абароны. Дабранравава таксама абвінавачвае Пархоменка ў распаўсюдзе непацверджанай інфармацыі пра фонды дапамогі, але прызнае яе заслугі і заклікае спыніць публічныя сваркі. 

Адказ Алесі Пархоменка:

“Никакой публичной поддержки я не просила, в очередной раз используется манипулятивный тон с целью принизить меня, я лишь говорила, что не испытывала чувства неприязни, когда в сети расходились подобные заявления о том, что никакой помощи от меня не было.

Актывістка з Кіпра Алеся Пархоменка адказвае на пытанні і каментуе тэкст Еўрарадыё
Вызвалены палітвязень Яўген Юшкевіч фатаграфуецца на тэлефон разам з Змітром Дашкевічам і ягонай жонкай Настай Дашкевіч, Літва, Вільня. 16 верасня 2026 / LookByMedia

А люди которые её действительно получали просто промолчали — в том числе когда к ним обращались с вопросом об этом”.

Каментар Еўрарадыё:

У рэдакцыі ёсць пацвярджэнні таго, як Алеся Пархоменка заклікала былых палітзняволеных, якім была аказана дапамога са сродкаў кіпрскай дыяспары, абараняць яе ў сварках са шматлікімі крытыкамі.

Дабранравава адмовілася далей каментаваць сітуацыю.

 

“Гэта толькі яго інтэрпрэтацыя падзей”

У пятай гісторыі расійскі экспат і прадпрымальнік Алег Рашэтнікаў, які кіраваў кіпрскай суполкай CY BY Solidarity, абвінавачвае яе былую адміністратарку Алесю Пархоменка ў падмане. Ён сцвярджае, што ў студзені 2026 года Алеся стварыла паралельную групу, заявіўшы пра пагрозу бяспецы і прысутнасць агентаў КДБ у старой суполцы. 

Аднак пазней высветлілася, што ў новай групе яна крытыкавала самога Рашэтнікава. У выніку ён пазбавіў Пархоменка правоў адміністратара, а іх супрацоўніцтва і камунікацыя на гэтым спыніліся. 

Адказ Алесі Пархоменка:

“Для начала стоит отметить, что он  [Олег Решетников] гражданин РФ и никак не связан с Беларусью.

Никаких публичных обвинений в его адрес я не распространяла — это лишь его интерпретация событий.

Там была совсем другая история конфликта, а не та, которая написана в статье. Будучи россиянином, Олег был владельцем чата беларуской суполки в один момент начал жёстко цензурировать и удалять сообщения. Так, например, однажды появились статьи с кипрского новостного сайта cynews.cc, который он по каким-то личным причинам не любит и начал жёстко цензурировать наш чат.

Решетников на правах администратора стал удалять такие новости (непонятно почему), и это стало причиной сделать отдельную беларускую группу, в которой админы — беларусы и цензурировать их будет некому.

Набор людей в новый чат был немного более строгим, так как Олег добавил в прошлый чат слишком много сторонних людей, и мы сомневались в их личностях, а это могло быть угрозой анонимности.

Он воспринял это как обвинение его в работе на КГБ”.

Каментар Еўрарадыё:

Алег Рашэтнікаў адмовіўся далей каментаваць канфлікт з Пархоменка: 

“Яна ўмела маніпулюе словамі і сэнсамі. Я не хачу займацца спрэчкамі з ёю”.

Як даведалася Еўрарадыё праз некалькі сваіх крыніц на Кіпры, згаданым Пархоменка навінавым сайтам cynews.cc валодае сябар актывісткі — прадпрымальнік і медыйшчык Барыс Дэмаш.

Актывістка з Кіпра Алеся Пархоменка адказвае на пытанні і каментуе тэкст Еўрарадыё
ІT-прадпрымальнік Алег Рашэтнікаў на Кіпры, у Нікосіі. 25 жніўня 2026 года / Акаўнт Алега Рашэтнікава ў Фэйсбуку (@olegcyprus)

Як піша “Веснік Кіпра”, мужчыну абвінавачваюць у арганізацыі маштабнай кампаніі па распаўсюджванні паклёпніцкай інфармацыі пра прадпрымальніка Аляксея Губарава праз цэлую сетку інтэрнэт-рэсурсаў. У чэрвені 2025 года Акружны суд Лімасола выдаў ордар на арышт Дэмаша за непавагу да суда — той не з’явіўся на пасяджэнне і не выканаў раней вынесенага судовага прадпісання пра выдаленне спрэчных публікацый.

 

“Гэта проста абсурд”

У шостай гісторыі журналістка Алёна Дубовік сцвярджае, што Алеся Пархоменка распаўсюджвала пра яе непраўдзівую інфармацыю, абражала, ставіла пад сумнеў прафесійную рэпутацыю і публічна абмяркоўвала яе асабістае жыццё. 

Канфлікт абвастрыўся пасля збору Дубовік грошай на адваката праз BYSOL. Цяпер журналістка публікуе скрыншоты перапіскі, якія, паводле яе слоў, сведчаць пра спробы шантажу.

Адказ Алесі Пархоменка:

“[Журналистка] Алёна Дубовік — это совершенно отдельная и непонятная для меня персона и история. Последние недели не было ни дня, чтобы эта женщина не написала обо мне оскорблений в публичных чатах. Даже пробовала обвинять меня в проблемах своей личной жизни — это просто абсурд.

А началось всё с того, что она пришла ко мне на Facebook и написала мне оскорбительные комментарии про мою внешность — затем написала отдельный пост, исказив в нём мою фотографию.

Затем через некоторое время я задала публичный и критический вопрос о том, действительно ли она работает на [российского политика Михаила] Ходорковского, так как публичных сведений об этом почти нет. После этого она снова начала писать оскорбления в публичных чатах. Дошло до того, что сотрудники канала Ходорковского в грубой манере, присущей российским имперцам, начали писать матерные комментарии под этим постом — я их заблокировала.

Далее травля меня со стороны Дубовик лишь усилилась. Дошло до того, что она в публичных чатах написала, что её дети также получали помощь и подарки от меня через того, кто назвался «Галіна Высоцкая» (она по совместительству подруга Дубовик).

При этом в сообщении Дубовик назвала меня буквально словом «говно»”.

Каментар Еўрарадыё:

Дубовік адмовілася каментаваць адказ Пархоменка, адзначыўшы, што актывістка нязручныя пытанні ігнаруе, чужыя словы скажае, уласныя выдумкі выдае за рэчаіснасць:

“Не бачу сэнсу бясконца абвяргаць яе фантазіі. Калі чалавека не спыняюць нават доказы, якія можна знайсці за пару хвілін, гэта ўжо не падобна да звычайнай публічнай палемікі і прымушае задумацца пра адэкватнасць такіх паводзінаў”.

Актывістка з Кіпра Алеся Пархоменка адказвае на пытанні і каментуе тэкст Еўрарадыё
Скрыншот каментара актывісткі Алесі Пархоменкі ў адрас журналісткі Алёны Дубовік / Еўрарадыё

“Не баюся крытыкаваць публічных асоб”

Акрамя каментавання апісаных у тэксце Еўрарадыё гісторый, Алеся Пархоменка адказала на пытанні, дасланыя ёй аўтарам тэксту.

— Як вы самі тлумачыце вялікую колькасць канфліктаў з прадстаўнікамі беларускай грамадскай супольнасці за апошнія два гады?

— Я не согласна с формулировкой о “большом количестве конфликтов”. В каждом случае были свои причины и обстоятельства.

Я открыто выражаю свою позицию, не боюсь критиковать публичных людей и организации, в том числе структуры, связанные с офисом Тихановской, если не согласна с их действиями.

Я считаю, что демократия предполагает право на критику, несогласие и общественный контроль. Никто не должен обладать монополией на представительство беларусов или быть освобождённым от ответственности за свои действия.

Я не считаю защиту своих прав, подачу официальных жалоб или публичное несогласие с чьими-либо действиями конфликтом ради конфликта.

Для меня важны конкретные результаты общественной деятельности, а не принадлежность к определённым политическим структурам или личная лояльность их представителям.

— Ці сапраўды вы патрабавалі ад журналісткі Кацярыны Андрэевай выдаліць крытычны каментар і публічна падзякаваць вам за дапамогу? Ці пагражалі ў адваротным выпадку апублікаваць чэкі і інфармацыю пра фінансавую дапамогу?

Для меня общественная деятельность — это прежде всего конкретные действия и измеримые результаты, которые действительно улучшают жизнь беларусов, а не бесконечные обсуждения и имитация бурной деятельности.

Что касается обстоятельств прекращения сотрудничества, то Дмитрий В., скрывающийся под именем “Анатоль Гусеў”, называет произошедшее “попыткой медиации”. Однако на самом деле это выглядело как ультиматум: либо я ухожу и молчу о них, либо меня удаляют и забирают все контакты на почте.

При этом контакты были исключительно моими, и я расцениваю подобные действия как попытку давления и вмешательства в личные переписки.

То, что он называет “попыткой взлома”, было лишь входом в аккаунт с использованием моего собственного пароля и скачиванием истории моей же переписки, которой меня хотели лишить в ультимативной форме.

В конечном итоге я не вижу смысла участвовать в деятельности структуры, методы работы и результаты которой не соответствуют моим представлениям об эффективной общественной инициативе.

Я предпочитаю самостоятельно и независимо работать над конкретными проблемами беларусов и добиваться практических решений, как это произошло с паспортным вопросом на Кипре.

— Ці згодная вы з тым, што ў некаторых канфліктах маглі дапускаць абразы, пагрозы або распаўсюд непацверджанай інфармацыі пра іншых людзей?

— Я допускаю, что в некоторых конфликтных ситуациях могла высказываться излишне эмоционально и резко, особенно когда сталкивалась с публичными оскорблениями, давлением или травлей в свой адрес.

Однако я не согласна с тем, что мои эмоциональные высказывания следует автоматически трактовать как угрозы.

При этом не стоит игнорировать тот факт, что люди, которые в статье выдвигают обвинения в мой адрес, сами не скупятся на выражения, в том числе нецензурные, и допускают публичные оскорбления в отношении меня.

Что касается распространения неподтверждённой информации, я подобным не занимаюсь. Опять же, что именно воспринимать за это — это очень субъективная вещь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.