ЗША і Мінск абмяняліся “сігналамі”, але ці варта чакаць новых вызваленняў? Эфір
Аляксандр Фрыдман / CNplus
Пакуль Мінск і Вашынгтон “здымаюць з ручніка” перамоўны працэс, літоўскія памежнікі працягваюць знаходзіць на мяжы з Беларуссю тунэлі, якія капаюць тыя, хто імкнецца нелегальна патрапіць з тэрыторыі нашай краіны ў Еўрасаюз. Ва Украіне ж прапануюць распачаць крымінальную справу ў дачыненні да Лукашэнкі, а ў Польшчы не выключаюць новага нападу з тэрыторыі Беларусі на Украіну альбо на нейкую з краін Еўрасаюза.
“Здымаюць з ручніка” ці проста спрабуюць хоць крыху зрушыць з месца застылы на паўзе перамоўны працэс паміж Мінскам і ЗША? Чаму лукашэнкаўскі рэжым не спыняе “міграцыйны шантаж” суседніх краін і чаго Мінск дамагаецца ад Варшавы сваімі паведамленнямі пра нібыта запланаваны тэракт кімсьці з беларускай дыяспары? Ці варта чакаць у Беларусі вялікую колькасць працоўных мігрантаў, і чаму ў Варшаве пачалі казаць пра ваенную пагрозу з боку Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 16:00.