ЗША будуць штомесяц пастаўляць Украіне ракеты для Patriot — Зяленскі
Уладзімір Зяленскі / Офис Президента Украины
Украіна і Злучаныя Штаты Амерыкі дамовіліся аб штомесячнай пастаўцы ракет для сістэмы Patriot. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі з лідарам Сербіі Аляксандрам Вучычам:
"Гэта вельмі складаная праца. У якіх напрамках можна вырашыць гэту праблему? Перш за ўсё: у каго ёсць супрацьракетныя сістэмы? У вытворцы. Гэта ў першую чаргу ЗША. Ці могуць яны дапамагчы? Мы працуем над гэтым. Ці будуць яны кожны месяц выдзяляць нам ракеты? Так, у нас ёсць дамоўленасці. Ці дастаткова гэтых ракет".
Разам з тым Зяленскі падкрэсліў, што паставак недастаткова, і ў гэтым годзе іх менш, чым было раней.
Па яго словах, зараз Украіна пастаянна спрабуе дамовіцца з Еўропай аб пастаўках перахопнікаў. У прыватнасці, з Польшчай і Германіяй, якія маюць адпаведныя ракеты, а таксама з краінамі Скандынавіі.