Як рэжым можа скарыстацца прыездам Анджэя Пачобута ў Беларусь — эфір
Павел Латушка / Еўрарадыё
Калі мужнасць Анджэя Пачобута, які насуперак перасцярогам паехаў у Беларусь, прызнаюць усе, то наконт магчымых наступстваў гэтага візіту меркаванні падзяліліся, часам вельмі кардынальна. І гаворка нават не пра наступствы для самога Анджэя, якога напярэдадні візіту ў Мінск Джона Коўла наўрад ці нехта будзе затрымліваць, а пра далейшыя адносіны Мінска і Варшавы і беларусаў у Польшчы. Як адносна іх жадання зрабіць, як Пачобут, так і адносна перспектыў атрымання міжнароднай абароны ў бліжэйшай перспектыве.
Ці варта ўспрымаць паездку Пачобута ў Беларусь як сведчанне таго, што рэжым Лукашэнкі гатовы да пачатку “адлігі”? Ці варта чакаць, што ў выніку атрыманне міжнароднай абароны ў Польшчы для беларусаў ускладніцца? Чым адметны быў сёлетні Эканамічны форум у Карпачы з пункту гледжання прасоўвання “беларускага пытання”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў 16:00.