Уладальнік Anthropic заклікаў запаволіць развіццё ШІ
Anthropic, кампанія-распрацоўшчык ШІ / Jonathan Raa / NurPhoto / picture alliance
Кіраўнік кампаніі Anthropic Дарыа Амадэі, якая займаецца распрацоўкай штучнага інтэлекту, заклікаў запаволіць тэмпы развіцця мадэляў ШІ.
Ён назваў сур'ёзнымі рызыкі, звязаныя з развіццём ШІ, і заклікаў даць як кампаніям, так і ўрадам час для іх вырашэння.
Кіраўнікі дзвюх канкуруючых кампаній, якія займаюцца штучным інтэлектам, Сэм Альтман і Ілон Маск заявілі, што згодныя з гэтым меркаваннем.
Амадэі прапануе ўвесці незалежны маніторынг мадэляў ШІ, рэгуляванне ў маштабах індустрыі і глабальнае рэгуляванне. Ён заклікаў урад ЗША прыняць меры, каб чыпы, распрацаваныя амерыканскімі кампаніямі, не прадаваліся Кітаю, а таксама каб гэтая тэхналогія не перадавалася аўтарытарным краінам.
Былы супрацоўнік Anthropic Джэйкаб Коксан лічыць, што ініцыятыва па запавольванні павінна выйсці за рамкі ЗША.
"Неабходна нейкае скаардынаванае запавольванне з Кітаем, калі мы хочам пазбегнуць гонкі ў міжнародным маштабе", — цытуе яго BBC.
У апошні час расце занепакоенасць наконт патэнцыяльных рызык, звязаных з тэхналогіяй ШІ. Коксан лічыць, што, не запаволіўшы тэмпы развіцця тэхналогіі, "мы ўсе можам загінуць у бліжэйшай будучыні".