Відэа з Ціханоўскай выкарысталі ў рэкламе
Ціханоўская на корце / кадр са старонкі кампаніі ў Інстаграме
Святлана Ціханоўская з'явілася ў... рэкламе.
Казахстанская фірма выкарыстала відэа з Ціханоўскай для рэкламы ў Інстаграме, заўважыла Еўрарадыё.
У роліку мужчына з Казахстана заклікае інвеставаць грошы ў модны цяпер спорт — падэл. А далей ідзе відэа, дзе лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў гуляе ў падэл са Стасяй Гліннік.