"Прывітанні" ад прапаганды і што з імі рабіць — эфір з Алесем Міхалевічам
Алесь Міхалевіч / Euroradio
Прапаганда зноў спрабуе запалохваць: гэтым разам канал "Жоўтыя слівы" накінуўся на юрыста Алеся Міхалевіча пасля ягонага інтэрв’ю для DW. Але ці такія страшныя гэтыя "прывітанні" ад рэжыму, як яны малююць? У эфіры Еўрарадыё разбіраем гэты кейс як канкрэтны інструмент для абароны ў Еўропе. Мы абмяркуем, як падобныя атакі прапагандыстаў могуць стаць вашым важкім доказам у судах ЕС і дапамагчы ў атрыманні міжнароднай абароны.
Акрамя інфармацыйнага ціску, закранём самую вострую тэму для беларусаў у міграцыі — легалізацыю і дакументы. Што рабіць, калі тэрмін дзеяння пашпарта зыходзіць, а магчымасці яго абмяняць няма? Якія юрыдычныя кейсы па легалізацыі ў Польшчы, Літве і іншых краінах ЕС актуальныя на сярэдзіну 2026 года? Алесь Міхалевіч дасць практычныя парады: як не застацца без легальнага статусу, якія альтэрнатыўныя дакументы працуюць сёння і як рыхтавацца да прававых выклікаў будучыні.
Эфір пачнецца ў 12:00 па Мінску, задавайце пытанні!