УЕФА пайшла супраць Джані Інфанціна — усё праз ідэю прадаць правы на чэмпіянат

Джані Інфанціна і Дональд Трамп

Джані Інфанціна і Дональд Трамп / Getty

Еўрапейская футбольная ассацыяцыя раскрытыкавала кіраўніка ФІФА Джані Інфанціна за яго стыль кіравання і прапанову прадаць долю правоў на Чэмпіянат свету.

"Цяперашняе кіраўніцтва ФІФА страціла давер не толькі УЕФА, але і многіх іншых членаў футбольнай сям'і", — гаворыцца ў заяве.

"Мы павінны пачаць выкарыстоўваць частку тых грошай, якія прастойваюць на банкаўскіх рахунках ФІФА, каб даць штуршок развіццю масавага футбола і футбола ў цэлым у кожнай з 211 краін-сябраў ФІФА. Але нам не трэба прадаваць сямейнае срэбра, каб аплаціць гэта".

ФІФА адмовілася ад ідэі прадаць долю правоў на ЧМ пасля крытыкі з боку футбольных асацыяцый і клубаў, а таксама заўзятараў і ўрадаў шэрагу краін. Патэнцыйным пакупніком лічылася кампанія Thrive Capital Джошуа Кушнера — малодшага брата зяця Дональда Трампа Джарэжа Кушнера.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.