У выдавецтве "Камунікат" выйшла кніга пра зацёртую мінуўшчыну беларусаў Падляшша

Новая кніга беларускага выдавецтва ў Польшчы

Новая кніга беларускага выдавецтва ў Польшчы / Kamunikat

У беластоцкім выдавецтве "Камунікат" выйшла кніга польскай аўтаркі Анэты Прымака-Онішк "Камяні мусілі паляцець. Зацёртая мінуўшчына Падляшша".

У літаратурным рэпартажы опісваецца досвед беларускай праваслаўнай супольнасці Падляшша: бежанства, пасляваенныя перасяленні і злачынствы. 

"Анэта Прымака-Онішк парушае гэтае маўчанне. Яна ездзіць па падляскіх вёсках, размаўляе з жыхарамі Беластока, Бельска Падляскага, Гайнаўкі, Сямятычаў і Саколкі, чытае архіўныя дакументы і супастаўляе здабытыя веды з міфамі пра польска-беларускія адносіны. Усё дзеля таго, каб зразумець, што адбылося восемдзесят гадоў таму, і якое значэнне надаецца гэтым падзеям сёння", — гаворыцца ў апісанні кнігі.

Замовіць рэпартаж можна тут. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.