У Варшаве пройдзе кніжны маркет, прысвечаны памяці Евы Вежнавец
Ева Вежнавец (Святлана Курс) / Еўрарадыё
9 жніўня ў Варшаве пройдзе кніжны маркет, прысвечаны памяці Евы Вежнавец (Святланы Курс).
"Частку выручкі ад кніжнага маркета выдавецтвы накіруюць сям’і Святланы Курс, а таксама на Прэмію яе імя, пра якую арганізатары аб’явяць напярэдадні падзеі. Падчас маркета можна будзе зрабіць ахвяраванне на падтрымку сям’і і прэміі", — паведамляюць арганізатары.
Удзельнікамі маркету будуць выдавецтвы "Полацкія лабірынты", "Мяне няма", Kamunikat, Magenta, Bukinist:ka Press, RozUM Media, а таксама крама Kirma.sh і арганізацыя АЧК-Беларусь.
Маркет пройдзе ў варшаўскім бары Karma Crew, пачатак — у 15:30.
Беларуская журналістка і пісьменніца Святлана Курс памерла 20 ліпеня 2026-га. Ёй было 54 гады.