У Варшаве на нацыянальнай глебе напалі на беларуса
На беларуса напалі ў Варшаве / facebook.com/sergej.naprawa
У Варшаве на беларуса напалі з нацыянальных матываў. Пра гэта віцяблянін Сяргей сам напісаў у Фэйсбуку.
Мужчына паведаміў, што 15 жніўня зазнаў слоўную і фізічную агрэсію з боку палякаў на нацыянальнай глебе. Да свайго допісу ён дадаў некалькі фатаздымкаў з пацвярджэннем сваіх словаў.
Беларус падаў заяву ў паліцыю. У каментарах да допіса яму гэта раілі неадкладна зрабіць не толькі нашыя суайчыннікі, але і палякі, некаторыя прапанавалі юрыдычную дапамогу.
Сябры пішуць, што Сяргей — памяркоўны і бесканфліктны чалавек. У беларускім асяродку яго ведаюць як выдатнага майстра па рамонце камп'ютарнай тэхнікі.