За суткі двое грамадзян Беларусі атрымалі раненні ў Бранскай вобласці
Беспілотнік у небе над Бранскам, фота ілюстрацыйнае / bryansktoday.ru
Двое беларусаў атрымалі раненні ў Бранскай вобласці. Абодва пацярпелых — дальнабойшчыкі, побач з іх грузавымі аўтамабілямі выбухнулі беспілотнікі.
Пра раненне аднаго беларуса стала вядома сёння раніцай, яго даставілі ў мясцовую бальніцу. Пра раненне другога паведаміў праз некалькі гадзін губернатар Бранскай вобласці. Пацярпеламу прызначылі амбулаторнае лячэнне.