У чацвер па поўдні Беларусі чакаецца да +40 градусаў

Спёка

Спёка

У чацвер, 6 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы будзе пераважна без ападкаў, зранку і ўдзень месцамі, а па паўночным захадзе ў многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах удзень прагрымяць навальніцы, пры гэтым месцамі прагназуюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер будзе пераменных напрамкаў, уначы — слабы, удзень — умераны, пры навальніцах — парывісты, месцамі да моцнага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 18-23 градусы вышэй за нуль, у асобных раёнах будзе 15-17 градусаў цяпла. Удзень чакаецца ад +28 градусаў па поўначы да +40 градусаў па поўдні краіны. Сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі.

У пятніцу, 7 жніўня, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць кантрасныя франтальныя раздзелы, якія ідуць з паўднёвага захаду Еўропы. Следам за імі ў краіну пачне паступаць прахалоднае паветра з акваторыі Балтыйскага мора. Уначы будзе воблачна з праясненнямі, удзень прагназуецца пераменная воблачнасць.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — моцныя, прагрымяць навальніцы, удзень магчымы град. Вецер будзе заходняй чвэрці парывісты, пры навальніцах — да моцнага. Уначы тэмпература паветра складзе 17-24 градусы цяпла. Удзень чакаецца 22-27 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе будзе да +34 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.