Трэці раз за некалькі тыдняў у Мінск прыляцеў грузавы самалёт КВІР

Самалёт, ілюстрацыйнае фота

Самалёт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

8 верасня ў Мінск прыляцеў цяжкі грузавы самалёт Boeing 747 іранскай авіякампаніі Qeshm Fars Air з бартавым нумарам EP-FAB.

За некалькі апошніх тыдняў ён прылятае ў Мінск ужо трэці раз, заўважыла выданне reform.news. Авіякампанія і яе самалёт з 2019 года знаходзяцца пад санкцыямі ЗША за супрацу з іранскім Корпусам варты ісламскай рэвалюцыі (КВІР) у пастаўках зброі.

Перад гэтым самалёт прылятаў у Мінск 26 жніўня. 27 жніўня ён вылецеў з Мінска і амаль пяць гадзінаў лятаў над тэрыторыяй Расіі, а потым зноў вярнуўся ў беларускую сталіцу. На наступны дзень, 28 жніўня, борт адправіўся ў Тэгеран. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.