Трамп зноў назваў Пуціна сваім сябрам і заявіў пра іх "фантастычныя" стасункі
Трамп і Пуцін падчас сустрэчы ў Кітаі / NBC News
Дональд Трамп апублікаваў фота з Уладзімірам Пуціным, падпісаўшы “Мой сябра”. І назваў стасункі з прэзідэнтам Расіі “фантастычнымі”.
“Я лічу яго чалавекам, з якім у мяне вельмі добрыя адносіны, і я маю на ўвазе вельмі добрыя. У яго шмат ядзернай зброі. Ён саступае толькі нам па ядзерным арсенале”, — заявіў амерыканскі прэзідэнт пасля сустрэчы з Пуціным у Кітаі. І дадаў, што цяпер Пуцін перажывае цяжкія часы, бо “вядзе вайну, якая мусіла доўжыцца адзін дзень, але працягваецца ўжо пяць гадоў, і шмат людзей гіне”.
Згодна крыніцам Financial Times, Белы дом спрабуе паспець заключыць мірную дамову паміж Украінай і Расіяй да пачатку 2027 года — да моманту, калі ў ЗША пачне працаваць новы Кангрэс.
Паводле аднаго з суразмоўцаў выдання, амерыканцы "узмоцнена ціснуць", і нявыключана, што ўкраінцам праз гэта давядзецца пайсці на нявыгадныя для сябе саступкі. Іншая крыніца дадае, што "амерыканцы спяшаюцца, а Пуцін — не". У Кіеве на гэта рэагуюць так: ЗША яўна абралі фаварыта і спрабуюць дапамагчы яму "дабіцца выгадных умоў на так званых "мірных перамовах".
Тое, што Трамп публічна называе Пуціна сваім сябрам, Уладзімір Зяленскі лічыць асабістай справай амерыканскага прэзідэнта. Аднак нагадвае, што для Украіны гэта вораг і забойца.