Швецыя пастанавіла выдаваць беларусам пашпарты замежнікаў

Швецыя, ілюстрацыйнае фота

Швецыя, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Міграцыйная служба Швецыі змяніла сваю пазіцыю наконт выдачы грамадзянам Беларусі пашпартоў замежніка. Адпаведную заяву яна апублікавала ў панядзелак, 10 жніўня.

У дакуменце гаворыцца, што грамадзяне Беларусі не могуць атрымаць пашпарт у замежных установах сваёй краіны. Шведы згадваюць заяву спецдакладчыка ААН пра тое, што такая мера "з'яўляецца часткай палітыкі пакарання беларусаў, якія пражываюць у выгнанні, уключаючы праваабаронцаў, журналістаў і членаў апазіцыі, за іх меркаваную палітычную нелаяльнасць".

Швецыя прызнае, што ў такіх абставінах не варта прымушаць беларусаў ехаць на сваю радзіму дзеля атрымання новага пашпарта. Таму шведскія ўлады кажуць, што ў беларусаў з'яўляецца права на атрыманне пашпарта замежніка ў Швецыі. Аднак ёсць абмежаванне — гэты дакумент не будзе сапраўдным для паездак на радзіму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.