Школьны збор для дзяцей палітвязняў абвясціў фонд BYSOL

Дзеці, ілюстрацыйнае фота

Дзеці, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Фонд BYSOL запускае школьны збор для дзяцей палітвязняў. Плануецца сабраць 10 тысяч еўра. У выпадку вялікай колькасці заявак на дапамогу гэтая сума можа павялічыцца.

"Сёлета збор стартуе не з нуля. Падчас прагляду фінала чэмпіянату свету па футболе BYSOL разам з партнёрамі зладзіў дабрачынны розыгрыш прызоў. Гэта дазволіла сабраць 1177 еўра на карысць дзіцячага збору", — паведамілі ў фондзе салідарнасці.

Кожны год фонд атрымлівае больш за сотню заявак на дапамогу для падрыхтоўкі дзяцей палітвязняў да школы. Нават дапамога ў 100 еўра дапамагае родным закрыць асноўныя патрэбы — прынамсі набыць школьныя прыналежнасці і нейкую частку вопраткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.