Беларусь адкрыла пасольства ў КНДР — са спазненнем на два месяцы
Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын / Reuters
Беларусь афіцыйна адкрыла пасольства ў КНДР у кастрычніку, вынікае з заявы беларускага МЗС. Першапачаткова пасольства планавалі адкрыць да 1 жніўня.
Неабходнасць дыпмісіі ў Паўночнай Карэі тлумачаць "палітыкай Беларусі па ўмацаванні прысутнасці ў краінах "далёкай дугі".
Упершыню пра адкрыццё пасольства ў Пхеньяне беларускі МЗС загаварыў год таму, а ў сакавіку гэтага года Аляксандр Лукашэнка наведаў Пхеньян. У красавіку стала вядома, што Паўночная Карэя ўжо накіравала пасла ў Беларусь.
КНДР мае дыпламатычныя адносіны са 165 краінамі — членамі ААН. Дыпламатычных кантактаў з ёй не маюць 20 краін, у тым ліку ЗША, Японія і Украіна.