Расійскі дрон ударыў у школу ў Кіеве, калі там пачыналіся заняткі

Атакаваная школа

Атакаваная школа / hromadske

Зранку 1 кастрычніка расіяне атакавалі дронам школу ў Саломенскім раёне Кіева. Гэта адбылося на пачатку заняткаў ва ўстанове.

Як перадае hromadske, у сховішчы школы падчас удару знаходзіліся больш за 100 вучняў і каля 60 работнікаў установы.

Пры атацы быў пашкоджаны фасад школы на ўзроўні трэцяга паверха, там успыхнуў пажар. Пацярпелых няма.

Расійскі дрон ударыў у школу ў Кіеве, калі там пачыналіся заняткі
Атакаваная школа / hromadske

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.