Лукашэнка рыхтуе Беларусь да вайны: нападу з якога боку ён чакае? Эфір
Алесь Казак / Еўрарадыё
Прадстаўнік памежнай службы Украіны сцвярджае, што рэтранслятары на беларускай тэрыторыі перыядычна працуюць і накіроўваюць расійскія беспілотнікі на цэлі ва Украіне. Памежныя пераходы на мяжы Расіі і Беларусі ўсё часцей трапляюць пад удары ўкраінскіх беспілотнікаў, і ахвярамі гэтых удараў становяцца ў тым ліку і беларускія машыны. Вядома, цярпяць і людзі, беларусы. Тыя, хто “супраць вайны”, але працуюць на прадпрыемствах, якія вырабляюць прадукцыю для расійскай арміі. У тым ліку і “тавары ваеннага прызначэння”. Вось так вайна ўсё больш настойліва зазірае ў вокны мірнага беларускага дома.
Ці сапраўды рэтранслятары ў Беларусі па-ранейшаму працуюць і наколькі адчувальная праз гэта
пагроза для Украіны? Ці выпадкова пад удары трапляюць аб’екты на расійска-беларускай мяжы? Што стаіць за пастаяннымі вучэннямі сілавікоў у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак у 15:00.