Ісландцы вырашылі не ўступаць у Еўрасаюз

Ісландыя

Ісландыя / Макс Rive

На рэферэндуме ў Ісландыі большасць выбаршчыкаў выступіла супраць аднаўлення перамоваў аб уступленні краіны ў Еўрапейскі саюз. Варыянт "не" набраў 52,8% галасоў — гэта на 12,7 тысячы больш, чым варыянт "за". Аднаўленне перамоваў падтрымалі 47,2% выбаршчыкаў.

Пытанне ў бюлетэні гучала так: "Ці павінна Ісландыя аднавіць перамовы аб уступленні ў ЕС?". Вынікі ўжо падлічаныя ва ўсіх выбарчых акругах краіны. Рэйк'явік стаў адзінай акругай, дзе большасць выбаршчыкаў падтрымала аднаўленне перамоваў.

Такім чынам, Ісландыя пакуль не будзе вяртацца да перамоваў аб уступленні ў ЕС. 

Нагадаем, што краіна ўжо спрабавала далучыцца да Еўрасаюза: перамовы пачаліся ў 2010 годзе, але ў 2015-м Ісландыя папрасіла ЕС не разглядаць яе як кандыдата на ўступленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.