Палёты ў Мінск аднавіла кампанія Turkish Airlines
Самалёт Turkish Airlines / Нацыянальны аэрапорт Мінск
Авіякампанія Turkish Airlines аднавіла палёты па маршруце Стамбул-Мінск.
Першы рэгулярны рэйс прыбыў са Стамбула ў Мінск у ноч на 21 верасня. "Самалёт авіякампаніі Turkish Airlines, які выканаў першы рэгулярны рэйс па адноўленай палётнай праграме Стамбул-Мінск, паспяхова прызямліўся ў беларускай сталіцы дакладна паводле раскладу", — заяўляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Паведамляецца, што згодна з даўняй авіяцыйнай традыцыяй самалёт сустрэлі салютам з пажарных брандспойтаў. Экіпаж і дэлегацыю авіякампаніі каля трапа віталі традыцыйным караваем.
Мяркуецца, што на першым этапе самалёты па гэтым маршруце будуць лятаць 6-7 разоў на тыдзень (начныя і дзённыя рэйсы). Расклад рэйсаў і кошт квіткоў можна паглядзець на афіцыйным сайце авіякампаніі.
Рэйсы Turkish Airlines у Мінск былі спыненыя з 2022 года.