Палітвязнямі прызналі людзей, якія дапамагалі ўкраінскім уцекачам
Турма, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
За дзейнасць па абароне правоў дзяцей, закранутых вайной ва Украіне, у Беларусі за краты трапілі шэраг людзей.
Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, усіх гэтых людзей затрымалі сёлета ў сакавіку. Вінаваціць іх могуць у "здрадзе дзяржаве" і "арганізацыі нелегальнай міграцыі".
Праваабаронцы прызналі іх палітычнымі зняволенымі. Цяпер у Беларусі 863 палітвязні, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Колькасць людзей пад палітычна матываваным пераследам застаецца значна большай.