"Ніхто не думаў пра баявыя дзеянні ля АЭС": небяспека ёсць не толькі для Украіны

Ядзерная пагроза не мае межаў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Ядзерная пагроза не мае межаў / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Пашкоджанне ядзернага рэактара на Запарожскай АЭС магло стварыць радыеактыўнае воблака, якое закранула б суседзяў Украіны.

Ва Украіне быў пажар на Запарожскай АЭС у выніку атакі расійскіх вайскоўцаў горада Энергадар уночы з 3 на 4 лютага. Цяпер пажар патушаны, абсталяванне на станцыі не пашкоджанае, а радыяцыйны фон у норме. Аднак гэта чарговы раз за час расійскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны нагадала многім пра Чарнобыль у 1986 годзе.

Еўрарадыё даведалася ў экспертаў, наколькі небяспечныя баі паблізу атамных станцый і як засцерагчы сябе ў выпадку катастрофы.
 

АЭС павінна вытрымаць падзенне самалёта, а вайну?

Меркаванні экспертаў наконт таго, ці можа Запарожская АЭС вытрымаць пападанне ракеты або артылерыйскі абстрэл, разыходзяцца.

 

 

“Никто не думал о боевых действиях у АЭС”: опасность будет не только для Украины
Скрыншот з камеры на Запарожскай АЭС

Пасля Фукусімы ўсе АЭС Украіны прайшлі стрэс-тэставанне па еўрапейскіх стандартах, кажа дырэктар АНА "АтамІнфа-Цэнтр", кіраўнік рэсурсу Atominfo.ru Аляксандр Увараў.

— У тым ліку разглядалася такая небяспека, як знешнія пажары. Ядзерныя аб'екты ў стане перажыць і не такое. Адзіная рэальная пагроза, якую б станцыя Запарожская не перажыла, — гэта падзенне астэроіда.

Атамныя станцыі ўжо даўно разлічаны на падзенне самалёта, гэта значыць каб самалёт упаў і каб нічога не было. Сама канструкцыя і размяшчэнне асноўных вузлоў такія, каб у выпадку пападання ракеты або самалёта гэта не прывяло да нейкіх катастрафічных наступстваў.

Фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі ўпэўнены, што ні адна з атамных станцый свету, тым больш у Беларусі, Украіне і Расіі, не гатовая да ваеннай атакі.

 

Уладзімір Зяленскі пра баі ля АЭС

Яшчэ адзін вельмі негатыўны сцэнар — разбурэнне сховішча адпрацаванага ядзернага паліва. На Запарожскай АЭС якраз вялікае сховішча такіх адходаў.

— Там стаяць металабетонныя кантэйнеры, унутры якіх самы страшны від адходаў атамных станцый — адпрацаванае ядзернае паліва.

У выпадку абстрэлу ці, крый божа, абстрэлу сістэмамі залпавага агню могуць быць разбураныя некалькі такіх кантэйнераў. Тут я не бачыў сур'ёзных навуковых даследаванняў, паколькі ніхто не меркаваў да 24 лютага, што ваенныя дзеянні будуць весціся побач з атамнымі станцыямі.

Паколькі гарачай вады і ціску ў такіх кантэйнерах няма, зона паражэння будзе нашмат меншая, але выйдзе нашмат большая колькасць небяспечных рэчываў, якія будуць разносіцца доўгі час, адзначае Андрэй Ажароўскі.
 

"Бяздзейнасць МАГАТЭ скандальная"

 

“Никто не думал о боевых действиях у АЭС”: опасность будет не только для Украины
Сцяг МАГАТЭ / Reuters

Міжнароднаму агенцтву па атамнай энергетыцы трэба было зрабіць канкрэтныя дзеянні ўжо пасля захопу расійскімі войскамі Чарнобыльскай АЭС, а не толькі рабіць заявы, падкрэслівае суразмоўнік.

— Бяздзейнасць МАГАТЭ мне здаецца проста скандальнай. Трэба было, напрыклад, паслаць сваіх экспертаў і назіральнікаў, каб мы мелі дакладную інфармацыю з месцаў. Усіх цяпер цікавіць, ёсць уцечка ці няма.

Ідзе не толькі гарачая вайна, але і інфармацыйная. І адзін, і другі бакі будуць хлусіць. Наяўнасць назіральнікаў, якім можна верыць, магла б хоць бы інфармацыйную сітуацыю спрасціць.

Аляксандр Увараў лічыць, што МАГАТЭ нічога асабліва і не магло зрабіць.

— У МАГАТЭ ніякіх паўнамоцтваў няма і не было. І мы гэта назіралі. Дакладна гэтаксама МАГАТЭ проста заклікала захоўваць асцярожнасць у часе вайны ў Іраку ў 2003 годзе.
 

Як дапамагчы сабе ў выпадку ядзернай катастрофы?

“Никто не думал о боевых действиях у АЭС”: опасность будет не только для Украины
Зона адчужэння ў Чарнобылі / Reuters

Для таго каб мінімізаваць рызыкі, трэба запасціся таблеткамі ёду. Такую таблетку трэба прыняць да таго, як ядзернае воблака наблізілася.

— Калі воблака праходзіць праз ваш населены пункт, трэба зачыніць усе вокны. Заткнуць вентыляцыю, калі вы ў шматкватэрным доме. Выкарыстоўваць для герметызацыі дзвярэй мокрыя анучы. Задача не пусціць у памяшканне радыенукліды ў воблаку, якія праходзяць міма.

Калі воблака праходзіць некалькі гадзін, то выходзіць з памяшкання нельга. Калі з нейкай прычыны гэта ўсё ж трэба зрабіць, то абутак трэба пакінуць па-за памяшканнем.

— Трэба выкарыстоўваць маскі. Праз кавід усе ведаюць, як імі карыстацца. Проста надзяваць па дзве маскі і ні ў якім разе ў іх у дом не заходзіць. Запасці ваду, паколькі крыніцы водазабеспячэння найбольш уразлівыя, калі падача вады ідзе з паверхневых крыніц. Запасці прадукты. Пакласці ўсё гэта ў пластыкавы пакет. Пластыкавы пакет пакласці ў яшчэ адзін пластыкавы пакет.

Падрыхтаваць усё неабходнае на выпадак, калі спатрэбіцца эвакуацыя. У лепшым выпадку воблака пройдзе міма населенага пункта і дзе-небудзь выпадзе, — кажа Андрэй Ажароўскі.

Галоўнае не атрымаць радыенукліды ўнутр арганізма: не ўдыхнуць, не выпіць і не з'есці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.