На Віцебшчыне ДТЗ з маршруткай

Аварыя з маршруткай на Віцебшчыне

Аварыя з маршруткай на Віцебшчыне / t.me/pressmvd

На Віцебшчыне ДТЗ з маршруткай. Адзін чалавек загінуў, чацвёра пацярпелі.

Гаворка пра маршрутка "Відзы — Віцебск". Паводле папярэдняй інфармацыі, 35-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Volkswagen выехаў на сустрэчку, дзе сутыкнуўся з Renault. Здарэнне адбылося каля 13:00 у Шумілінскім раёне, на 6-м кіламетры дарогі "Обаль — Полацк".

57-гадовая пасажырка легкавіка загінула, а яго 57-гадовы кіроўца атрымаў траўмы. Як і трое пасажыраў маршруткі ва ўзросце ад 32 да 38 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.