"На ракеце, б***ь". Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам у ЗША

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі / Reuters

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам на пытанне аб паездцы ў Маскву на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным.

Падчас знаходжання ў Вашынгтоне расійскія журналісты некалькі разоў спыталі Зяленскага, калі ён паедзе ў Маскву. 

У адказ ён заявіў: "На ракеце, б***ь".

Нагадаем, у Крамлі раней заяўлялі, што Пуцін гатовы сустрэцца з Зяленскім толькі ў Маскве. Кіеў такі варыянт выключае і прапануе правесці сустрэчу ў іншым месцы, у тым ліку ў рамках саміту G20 у Маямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.