Мытня папярэдзіла, што на прапускным пункце "Брэст" цэлы месяц могуць быць затрымкі
Пункт пропуску "Брэст" / av.by
У пункце пропуску "Брэст" на беларуска-польскай мяжы з 13 жніўня пачнуцца рамонтныя работы. Таму праходжанне мяжы можа заняць больш часу. Пра гэта паведамілі ў мытным камітэце Беларусі.
Рамонт будуць праводзіць на навесных канструкцыях на ўязным баку пункта пропуску. Як плануецца, абмежаванні працягнуцца да 10 верасня.
Работы абяцаюць праводзіць паэтапна, каб зменшыць нязручнасці для тых, хто едзе ў Беларусь.
Падарожнікаў просяць улічваць гэта пры планаванні паездак праз беларуска-польскую мяжу бліжэйшым месяцам.