Латушка: мы прапаноўваем наменклатуры дамовіцца аб галоўным
Павел Латушка і Святлана Ціханоўская на канферэнцыі "Новая Беларусь" / LookByMedia
Эксперты лічаць, што транзіт улады ў Беларусі найхутчэй пачнецца праз праблемы са здароўем Лукашэнкі. Намкіраўніцы АПК Павел Латушка пагаджаецца з такой ацэнкай. Але дзеянні па падрыхтоўцы да транзіту — і яго магчымага прыбліжэння — у дэмсіл ёсць ужо сёння, кажа ён.
"Мы прапаноўваем наменклатуры дамовіцца аб галоўным: аб незалежнасці Беларусі, аб тым, каб Беларусь не была ўцягнута ў гарачую фазу вайны, каб спыніць падтрымку агрэсара. І вось тут мы можам дасягнуць разам з наменклатурай агульнага, усеагульнага, усебеларускага паразумення. І гэта можа быць падставай для першага кроку стабілізацыі.
Пасля гэтага можна размаўляць пра зняцце санкцый. І адначасова з гэтым вырашаць пытанні, звязаныя з лібералізацыяй жыцця ў Беларусі", — сказаў палітык у каментары Еўрарадыё.
У гісторыі Беларусі ўжо был падобны прыклад, кажа Латушка. Гэта 2016 год. Але тады, на думку палітыка, еўрапейцы зрабілі памылку, праз якую лібералізацыя краіны не стала трывалай.
"Апазіцыя не была далучана да сталу перамоў", — патлумачыў Латушка.
Як сказаў намкіраўніцы АПК, цяпер дэмсілы даводзяць да ЕС сваю пазіцыю: беларусы мусяць быць далучаны да перамоў з рэжымам.
"Я не хачу быць блюдам на гэтым стале. Я не хачу, каб беларускі народ быў блюдам на гэтым стале. Мы суб'екны", — падкрэсліў ён.