IIHF вывучала магчымасць перанесці маладзёжны чэмпіянат свету, каб дапусціць Расію

Офіс федэрацыі

Офіс федэрацыі / Reuters

Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) пацвердзіла газеце Expressen, што разглядала магчымасць переносу маладзёжнага чэмпіянату свету дзеля ўдзелу расійскай зборнай. 

Прэзідэнт федэрацыі Франц Рэйндл расказаў шведскаму выданню, што федэрацыя вывучала варыянты пераносу турніру ў краіну, дзе расіяне маглі б атрымаць візы. 

Па яго словах, гэта аказалася немагчымым. 

"Гэта быў адзін з пытанняў, якія нам трэба было вырашыць. Але не было абсалютна ніякай магчымасці перанесці турнір — куды менавіта?" — сказаў ён выданню. 

Рэйндл дадаў, што прапановы паступалі і з расійскага боку.

Па яго словах, IIHF вядзе дыялог з Расіяй і з краінамі, якія адмаўляюцца гуляць супраць расійскіх зборных на будучых чэмпіянатах. Ён адзначыў, што застаецца незразумелым, ці зможа Расія ўдзельнічаць у будучых чэмпіянатах свету, нягледзячы на рашэнне CAS. 

"З пункту гледжання спорту добра, калі Расія ўдзельнічае, але ёсць і іншыя фактары, звязаныя з бяспекай і абаронай нашых турніраў і нацыянальных федэрацый", — заявіў ён.

Расійскі бок раней запатрабаваў кампенсацыі і пераносу спаборніцтваў, паведамляе Expressen.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.