ФІФА не будзе прадаваць долю ў чэмпіянаце свету прыватным інвестарам

Чэмпіянат свету 2026

Чэмпіянат свету 2026 / AP Photo

ФІФА адмовілася ад планаў продажу долі ў чэмпіянаце свету прыватным інвестарам. Заява аб гэтым ад імя прэзідэнта федэрацыі Джані Інфантына размешчана на сайце арганізацыі, піша "Медуза".

"Уважліва выслухаўшы ўсе меркаванні, мы прыйшлі да высновы, што праект выклікаў разыходжанні такога характару, якія, незалежна ад узроўню падтрымкі, больш не адказваюць першапачаткова пастаўленай мэце", — гаворыцца ў паведамленні.

Аб планах ФІФА прадаць долю камерцыйных правоў на чэмпіянат свету стала вядома некалькі дзён таму. Меркавалася, што каля 20% правоў атрымае група прыватных інвестараў на чале з Джошуа Кушнерам — братам Джарэда Кушнера, зяця прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Ідэя выклікала рэзкую крытыку і заклікі да байкоту ФІФА многіх нацыянальных футбольных федэрацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.