“Дзе я, а дзе турма”. Беларуская пенсіянерка са Швецыі — пра год пасля вызвалення

Галіна Краснянская адразу пасля калоніі і праз год

Галіна Краснянская адразу пасля калоніі і праз год / Euroradio

Галіну Краснянскую затрымалі ў красавіку 2023 года ў Беларусі, калі яна прыехала са Швецыі наведаць сваю сям’ю. На той момант ёй было 66 гадоў.

Пазней беларусцы прад’явілі абвінавачанне ва “ўдзеле або падрыхтоўцы да ўдзелу ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы” (арт. 361-3 КК РБ). Суд прысудзіў ёй пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.

Увесь тэрмін Галіна не адбывала — ужо 21 чэрвеня 2025 года яна апынулася ў першай вялікай групе палітвязняў, вызваленых пры пасярэдніцтве амерыканскай дэлегацыі на чале з Джонам Коўлам.

Еўрарадыё звязалася з Галінай праз год пасля яе вызвалення.

“Кашаль пачаўся ў калоніі — і не праходзіць”

— Прайшоў ужо год пасля вашага вызвалення. Як вы цяпер сябе адчуваеце — маральна і фізічна?

— Фізічна, на жаль, не вельмі. Маральна — добра. Я дома, і гэта самае галоўнае.

Цяпер у мяне ўжо іншы лад жыцця, чым быў да зняволення. Раней я ездзіла ў Беларусь, наведвала бацьку, але ён памёр у лістападзе, праз некалькі месяцаў пасля майго вызвалення.

Я ж пенсіянерка: калі прачнулася, тады і раніца.

— Чым вы цяпер займаецеся? Ці ўдалося вярнуцца да ранейшага жыцця?

— У пэўным сэнсе так, займаюся тымі ж хобі. Таксама вярнулася на “слізкі шлях” — супрацоўнічаю з беларусамі Швецыі. Лічу грошы, адказваю за фінансавыя пытанні арганізацыі як валанцёрка.

Наступствы зняволення даюць пра сябе знаць. Баліць усё. Там ты ўвесь час знаходзішся ў пастаянным напружанні, і гэта адбілася на здароўі. Дома напружанне спала — і я нібыта пачала “рассыпацца”.

Я заўсёды любіла шмат хадзіць, але цяпер спіна хутка стамляецца. Акрамя таго, яшчэ да арышту ў мяне былі праблемы з лёгкімі, а ў калоніі яны толькі пагоршыліся.

— Ці аказвалі вам медыцынскую дапамогу ў калоніі?

— Кашаль з’явіўся менавіта ў зняволенні — і дагэтуль не праходзіць.

“Где я, а где тюрьма” — белорусская пенсионерка из Швеции про год после освобождения

Яны змянілі схему прыёму лекаў. Але там была ўрач, якая займалася пацыентамі з захворваннямі лёгкіх і сухотамі, і яна вельмі ўважліва ставілася да маёй сітуацыі. Некалькі разоў накіроўвала мяне на камп’ютарную тамаграфію ў Гомель, адпраўляла вынікі абследаванняў у рэспубліканскі цэнтр, кансультавалася са спецыялістамі.

У мяне дыягнаставаны экзагенны алергічны альвеаліт. Падчас зняволення схему лячэння змянілі, частку прэпаратаў адмянілі.

Цяпер лячэнне працягваецца ўжо ў Швецыі, хаця тут з гэтым значна складаней. Усе мае медыцынскія паперы засталіся ў Беларусі.

— Пасля вызвалення давялося нанова прывыкаць да звычайнага жыцця?

— Не. Напэўна, таму, што я вярнулася дадому.

“Где я, а где тюрьма” — белорусская пенсионерка из Швеции про год после освобождения

Але мне вельмі пашанцавала. Аказалася, што я трапіла ў так званую “прэс-хату” (15-ы атрад), але там былі добрыя “палітычныя дзяўчаты”, якія заўсёды падтрымлівалі і дапамагалі. Таму я адчувала сябе “камфортна” — настолькі, наколькі гэта ўвогуле магчыма ў турме.

Дзяўчаты вярталіся з працы і заўсёды прыносілі нейкія “навіны”. І мы ціха шушукаліся.

— Вас не ганялі?

— Мы знаходзіліся крыху на водшыбе. Максімум, хто мог нас паганяць, — гэта загадчыца гаспадаркі. Начальніца атрада з ліку зняволеных. Іх гэта не надта хвалявала. Часам маглі зрабіць заўвагу, але нават падчас праверак мы маглі размаўляць паміж сабой.

Потым я была ў 14-м атрадзе, і там усё было інакш. У 15-м была сапраўдная згуртаванасць.

Памятаю, як 19 чэрвеня Люда Чэкіна паведаміла мне добрую навіну: прыехалі амерыканцы. А ўжо на наступны дзень мяне забралі.

“Амерыканскі ўрад вас вызваліў”

— Памятаеце дзень, калі даведаліся, што вас вызваляюць?

— Вельмі добра. Нават два дні памятаю.

Спачатку раніцай, падчас майго дзяжурства ў атрадзе, паднялася мітусня праз нібыта беспарадак: прыйшоў супрацоўнік і папрасіў паказаць тумбачку. Дарэчы, у мяне там заўсёды быў ідэальны парадак. Потым сказаў: “Збірайце рэчы”. Я падумала, што мяне пераводзяць у іншы атрад, але недзе ў глыбіні душы ўсё ж тлела надзея, што мяне выпускаюць.

Мы пайшлі ў каранцінны корпус, а там ужо была Наталля Дуліна. Мы абняліся. Нават супрацоўнікі не ведалі, што адбываецца. Толькі праз паўтары гадзіны адна жанчына сказала нам, што, падобна, нас сапраўды рыхтуюць да вызвалення.

Я ўвесь час думала пра тое, ці змагу выехаць з Беларусі.

Некалькі гадзін правяралі ўсе нашы рэчы: запісы, лісты, кнігі, малюнкі. Здавалася, што гэтая працэдура ніколі не скончыцца.

На КПП нас чакала група людзей у масках, якая потым і забрала нас. Нам закавалі рукі, надзелі на галовы мяшкі — нам, пажылым жанчынам. Але мне не было страшна. Гэта выглядала так, нібы яны наўмысна надавалі ўсяму таямнічасці і нагняталі жах.

Ехалі доўга. Нас з Наталляй рассадзілі. Я спрабавала задрамаць, але не атрымлівалася. У нейкі момант я адкінула галаву і зразумела, што мы ўжо ўехалі ў Мінск і едзем у бок СІЗА КДБ.

Я пытаюся ў Наташы: “Ведаеш, дзе мы?” Яна адказвае, што не. Тады я сказала: “Я ж тут ужо сядзела”. І 32 дні мяне вадзілі ў карцар, у мяккі пакой, за тое, што я выказвала сваё меркаванне. У тым самым пакоі мы з Наташай і чакалі, што будзе далей.

“Где я, а где тюрьма” — белорусская пенсионерка из Швеции про год после освобождения
Вызваленыя палітвязні 21 чэрвеня 2025 года з Франакам Вячоркам. Галіна Краснянская — другая злева / тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

Аднак фраза пра амерыканскі ўрад мяне ўсё ж уразіла. Пазней, калі ў мяне бралі інтэрв’ю, я не магла стрымаць слёз, калі даходзіла да гэтага моманту. Гэта было вельмі моцнае адчуванне. Узнікае вялікая ўдзячнасць за тое, што яны змаглі гэтага дамагчыся. Пры гэтым унутрана я заставалася спакойнай.

Калі мы прыехалі ў пасольства Літвы, я пачала хвалявацца, хто мяне адтуль забярэ.

Наталля Дуліна пазнаёміла мяне з людзьмі, якія прыехалі сустракаць вызваленых. Там быў Франак Вячорка, і, пачуўшы маё прозвішча, ён сказаў, што яны толькі што вярнуліся са Швецыі, дзе “выходзяць на акцыі з вашымі партрэтамі”. Мы абняліся, пасля чаго ён паказаў мне прадстаўніка шведскай амбасады.

На наступны дзень я вылецела. У Стакгольме мяне сустракаў міністр замежных спраў Швецыі. Я была ў шоку. Гэта ўразіла мяне яшчэ больш.

“Я спецыяльна хацела паглядзець, як я буду рэагаваць на вуліцы”

— Якой была першая сустрэча з сям’ёй?

— Дома сустрэлі як трэба. Калі я патэлефанавала мужу з Вільнюса, ён ужо ўсё ведаў. Старэйшы сын яму сказаў [Галіна заплакала. — Еўрарадыё]. Вось тут мяне і прабіла.

Муж быў гатовы адразу ж ехаць па мяне. Але мы вырашылі, што прасцей будзе пачакаць наступнага дня, бо білет у Швецыю ўжо быў куплены.

Ён кажа, што пасля таго, як мяне пасадзілі, стаў інакш ставіцца да жыцця. Мы жанатыя ўжо больш за 40 гадоў. У мяне самы лепшы муж. Ён і сыны вельмі мяне падтрымлівалі. І мой тата, але з іншага фланга.

Нягледзячы на ўсе супярэчнасці, сям’я павінна аб’ядноўвацца.

Пасля суда да мяне прыходзілі прадстаўнікі шведскай амбасады і расказвалі, якія ў мяне сыны! Яны вельмі моцна змагаліся за маму.

— Вы разумееце сёння, чаму апынуліся пад арыштам?

— Да канца — не. Я амаль упэўненая, што нехта напісаў данос. Мяне не “вылічылі” ў выніку нейкай складанай працы. Хутчэй за ўсё, нехта проста паведаміў пра мяне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.