Двое грамадзян Беларусі загінулі ў аўтакатастрофе ў Батумі — МЗС
Батумі / t.me/ProGeorgian
У выніку аварыі ў Батуми загінулі двое грамадзян Беларусі — жанчына 1983 года нараджэння і мужчына 1963 года нараджэння. Яшчэ 12 чалавек з траўмамі сярэдняй і лёгкай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцы, паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Паводле інфармацыі грузінскага рэгіянальнага выдання Ajara Times, раніцай 25 ліпеня на скрыжаванні ў Батуми сутыкнуліся мікрааўтобус з турыстамі і легкавы аўтамабіль. Ад удару мікрааўтобус перакуліўся.
Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі пачало расследаванне паводле артыкула аб парушэнні правілаў бяспекі дарожнага руху або эксплуатацыі транспарту.