ДПК распавёў, колькі еўрапейцаў прыязджае ў Беларусь
Пункт пропуску на беларускай мяжы
/ Мытны камітэт
З пачатку 2026 года па "безвізе" ў Беларусь заехала больш за 110 тыс. чалавек, піша Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі.
Усяго зарэгістравалі турыстаў з 38 краін.
"Большасць падарожнікаў прыехала з краін — суседак Беларусі: Літвы, Латвіі і Польшчы", — заўважылі ў ДПК.
Усяго ж з увядзення бязвізавага рэжыму (15 красавіка 2022 года) прыехала каля 1,4 млн жыхароў Еўропы.
Больш за ўсё — з Літвы, каля 702,8 тыс. чалавек. На другім месцы Латвія — больш за 437 тыс. турыстаў. Замыкае ж топ-3 Польшча — 152 тыс. чалавек. У межах пашыранага "безвізу" для яшчэ 35 еўрапейскіх дзяржаў, уведзенага з 19 ліпеня 2024 года, у Беларусь заехала 76,5 тыс. чалавек.