Чаму Кіеў палохае Лукашэнку лавай падсудных, а Варшава не верыць Мінску — эфір

Павел Латушка

Павел Латушка / Еўрарадыё

Віцэ-прэм’ер і кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі не выключае, што Крэмль зноў вырашыць выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну ці для ваенных правакацый у дачыненні да ЕС. А ў такім выпадку, па яго словах, Польшча і NATO “адкажуць”. І гэта ў адказ на тое, што ўсяго некалькі дзён таму лукашэнкаўскі МЗС фактычна ўратаваў Польшчу ад тэракта, своечасова пра яго папярэдзіўшы польскія спецслужбы!
 
Чаму польскі бок з недаверам ставіцца да папярэджанняў з Мінска і што за гэтай “дапамогай” з Беларусі можа хавацца? Ці апраўданыя перасцярогі міністра Сікорскага наконт расійскай пагрозы з тэрыторыі Беларусі суседнім краінам і як гэта можа паўплываць на стаўленне палякаў да беларусаў? Ці будзе крымінальная справа супраць Лукашэнкі ва Украіне, і што змяняе інфармацыя Кіберпартызан адносна Мельнікавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка ў 15:00

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.