Белстат расказаў пра інфляцыю за ліпень

Прадукты, ілюстрацыйнае фота

Прадукты, ілюстрацыйнае фота

Інфляцыя ў Беларусі па выніках ліпеня склала 4,4% у гадавым выражэнні, паведамляе Белстат. Па выніках чэрвеня паказчык быў 4,3%.

Пры гэтым месячная інфляцыя склала 0,3%.

Харчовыя тавары за год падаражэлі ў сярэднім на 3,1%, нехарчовыя — на 2,9%. Самае вялікае падаражанне зафіксаванае ў сферы паслуг — на 8,7% у параўнанні з ліпенем мінулага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.