Беларусь у NATO: ці магчымыя “дыялог” з рэжымам і адыход ад Масквы — эфір
Андрэй Казакевіч / Еўрарадыё
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, рэжым далей закручвае гайкі, пазбаўляючы не толькі рэшткаў свабоды беларусаў, але і магчымасці дзейнасці амбасад заходніх краін. Супрацьстаянне з Еўрасаюзам і Украінай працягваецца і перыядычна ўзмацняецца, праца беларускіх прадпрыемстваў на расійскую армію пашыраецца. У гэтых варунках усё часцей гучаць размовы пра неабходнасць “нацыянальнага дыялогу”, перамоў з рэжымам, адцягнення яго (хаця б рукамі амерыканцаў) ад Расіі. Што на сёння выглядае калі не спробай “адбельвання рэжыму”, то па крайняй меры малаверагодным.
Ці існуе ў беларусаў рэальная магчымасць нацыянальнага дыялогу і ці варта сёння ўвогуле пра гэта казаць? Ці працягваецца перамоўны трэк паміж Вашынгтонам і Мінскам і якія яго магчымыя вынікі? Ці адпусціць Масква Беларусь і ці прымуць нашу краіну ў NATO? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч у 13.00