Са спісу "экстрэмістаў" у МУС прыбралі новыя імёны

Міністэрства ўнутраных спраў

Міністэрства ўнутраных спраў

У МУС змянілі спіс "экстрэмістаў", які публікуецца на сайце ведамства. Прычым яго не абнавілі, а вярнулі да версіі, якая была 18 верасня, заўважыў тг-канал vitebsk_info.

"Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян ці асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" быў абноўлены на сайце МУС 25 верасня. У гэты дзень у спіс дадалі 13 чалавек, павялічыўшы агульную колькасць да 6930 асобаў.

Але 29 верасня абноўлены пералік знік з сайта МУС — там засталася старая версія спісу за 18 верасня. Ведамства не называла прычыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.