Анджэй Пачобут вярнуўся ў Польшчу
Анджэй Пачобут / фота з яго акаўнту ў Фэйсбуку
Анджэй Пачобут вярнуўся ў Польшчу. 15 верасня журналіст і дзеяч Саюза палякаў у Беларусі перасёк беларуска-польскую мяжу, піша Wyborcza.
На радзіме ён правёў каля тыдня. Пачобут паехаў у Беларусь 8 верасня — упершыню пасля вызвалення з калоніі і вывазу ў Польшчу ў красавіку 2026 года.
У Гродне ён сустракаўся з сям’ёй і прадстаўнікамі Саюза палякаў Беларусі. Ён наведаў шэраг іншых гарадоў, а таксама памятныя мясціны ў Беларусі.
Раней Пачобут казаў, што плануе зноў жыць у Гродне, нягледзячы на рызыку паўторнага пераследу.