Ад расійскіх ракет да лукашэнкаўскіх спецслужбаў: як рэагуе Польшча — эфір
Павел Казанэцкі / Еўрарадыё
Раніцай 30 ліпеня ў Любліне гучала паветраная трывога праз ракету, якая заляцела ў паветраную прастору Польшчы. Акурат у гэты час расійскія агрэсары актыўна абстрэльвалі, у тым ліку, заходнія рэгіёны Украіны. Дзеля абароны паветранай прасторы Польшчы былі падняты ў паветра знішчальнікі і самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення, а наземныя сістэмы ППА і радыёлакацыйнай разведкі былі прыведзены ў стан высокай гатоўнасці. Гэтай жа раніцай стала вядома, што лукашэнкаўскі Мінінфарм унёс у спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” сайт польскага інфармацыйнага агенцтва РАР.
Ці гатова Польшча супрацьстаяць расійскім як ваенным, так і інфармацыйным атакам, і ці не перабольшвае пагрозу з боку Беларусі міністр Сікорскі? Што хаваецца за “інфармаваннем” польскіх спецслужбаў лукашэнкаўскім МЗС і спробай “пачаць дыялог” з Варшавай пры дапамозе ЮНЕСКА? Як павелічэнне пагрозы ўплывае на адносіны польскага грамадства да беларусаў у Польшчы і дзе служба міграцыі ўбачыла паляпшэнне сітуацыі і зніжэнне рэпрэсій з боку лукашэнкаўскага рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае польскі палітолаг Павал Казанэцкі ў 13:00.