Зранку ў сераду ў Беларусі прагназуюць туман

Туман, ілюстрацыйнае фота

Туман, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У сераду, 26 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі па краіне будзе згушчацца туман — сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень — паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 3-8 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе 9-10 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +18...+24 градусаў.

У чацвер, 27 жніўня, захаваецца пераменная воблачнасць і таксама пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-ўсходні — ад слабога да ўмеранага. Тэрмометры ўначы пакажуць 5-12 градусаў цяпла, удзень прагназуецца 18-24 градусы са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.