Зранку туман, удзень да +24 градусаў — прагноз у Беларусі на чацвер
Туман, ілюстрацыйнае фота / t.me/gorodmozyr/
У чацвер, 27 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман — сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе паўночна-ўсходні, уначы — слабы, удзень — слабы да ўмеранага.
Уначы тэрмометры пакажуць 7-12 градусаў цяпла, месцамі будзе 4-6 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +19...+24 градусаў.
У пятніцу, 28 жніўня, захаваецца пераменная воблачнасць. Таксама будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе ўсходняй чвэрці ўмераны, удзень месцамі на захадзе — парывісты.
Уначы тэмпература паветра складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль, па поўначы месцамі чакаецца да +12 градусаў. Удзень прагназуюць 19-26 градусаў цяпла.