Выходныя ў Беларусі будуць пераважна без дажджоў

Лета

Лета

У суботу, 8 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны, месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-14 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе будзе да +17 градусаў. Удзень чакаецца 19-25 градусаў цяпла.

У нядзелю, 9 жніўня, захаваецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў. Вецер уначы прагназуецца паўночна-заходні, удзень — няўстойлівы ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-12 градусаў цяпла, месцамі па ўсходзе будзе да +15 градусаў. Удзень чакаецца 20-27 градусаў вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.