У ЗША затрымліваць мігрантаў хочуць пальчаткамі з убудаваным электрашокерам

Супрацоўнік ICE (злева)

Супрацоўнік ICE (злева) / GETTY IMAGES

Супрацоўнікі Службы міграцыйнага і мытнага кантролю ЗША (ICE) неўзабаве могуць атрымаць пальчаткі, здольныя наносіць электрычныя ўдары. ICE плануе выдаткаваць на іх да 20 мільёнаў долараў, піша BBC.

Гэтыя пальчаткі могуць ствараць напружанне да 380 вольт — прыкладна ў тры разы больш за напружанне стандартнай амерыканскай разеткі.

На сайце кампаніі-вытворцы сцвярджаецца, што гэтыя прылады не прычыняюць шкоды і выкарыстоўваюцца многімі арганізацыямі.

Аднак у кіраўніцтве карыстальніка на тым жа сайце адзначаецца, што пальчаткі не рэкамендуецца выкарыстоўваць у дачыненні да пажылых людзей, маленькіх дзяцей, цяжарных жанчын і людзей з цяжкімі формамі інваліднасці. Некаторыя праваабарончыя арганізацыі ўжо выказалі занепакоенасць праз магчымае выкарыстанне такіх сродкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.