У сераду ў Беларусі будзе пераважна без дажджоў

Вецер

Вецер / pixabay.com

У сераду, 12 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні парывісты, удзень месцамі па Беларусі — моцны парывісты да 15-18 метраў за секунду.

Тэрмометры пакажуць 7-13 градусаў са знакам "плюс", удзень чакаецца 18-24 градусы цяпла.

У сераду, 13 жніўня, захаваецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны, месцамі па паўночным усходзе — парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе да 12 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +18...+25 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.