“У нас сябры розныя”: хто хоча зацягнуць ЕС на абед да Лукашэнкі — эфір

Павел Латушка

Павел Латушка / Еўрарадыё

Канферэнцыя “Новая Беларусь” пачалася з пікероўкі паміж Паўлам Латушкам і Віктарам Бабарыкам. Нагодай сталі пераказаныя апошнім словы “сяброў з Беларусі”, якім “нецікава, чым жыве эміграцыя”. Але спрачаліся на канферэнцыі не толькі пра тое, якія ў каго сябры. Казалі пра перамовы з Лукашэнкам і перспектывы правядзення “Мінска-3”. Пра прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці і падрыхтаваныя яму “падарункі”. Вось толькі пра тое, калі тая адказнасць Лукашэнку дагоніць і калі мы зможам вярнуцца на радзіму, адказу не атрымалі. Шмат толькі чулі пра “акно магчымасцей”.

Ці сапраўды ад таго, у каго якое кола сяброў, залежыць і тое, якую пазіцыю палітыкі займаюць у сваёй дзейнасці, і хто хоча зацягнуць ЕС на абед да Лукашэнкі? Чым адметная новая ініцыятыва Бабарыкі і ці бачыць Латушка магчымасці супрацы з ім у межах гэтай ініцыятывы? Ці далёка Лукашэнка ад крымінальнай адказнасці, і якога “акна магчымасцей” чакае Латушка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка ў 15:00

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.